У прыватнасці, жыхар пас. Юбілейны Рыгор Васільевіч, за плячыма якога немалы стаж паспяховага кіравання сельгасарганізацыяй, прапанаваў сваё садзеянне ў плане перадачы прафесійнага вопыту моладзі.
Міхаіл Крыцкі прапанову падтрымаў.
— Мы адкрыты і гатовы ўзаемадзейнічаць з усімі неабыякавымі да будучыні раёна людзьмі, — адзначыў Міхаіл Леанідавіч і парэкамендаваў субяседніку больш цесна супрацоўнічаць у тым ліку з раённай ветэранскай арганізацыяй у гэтым плане.
Жыхарка Гомеля Раіса Пятроўна, якая частку года праводзіць у бацькоўскім доме ў в. Забалацце, звярнулася да старшыні райвыканкама па пытаннях добраўпарадкавання населенага пункта.
Заўвагі Міхаіл Крыцкі прыняў да ведама. Пры гэтым адзначыў, што дасягнуць чысціні і парадку на зямлі можна толькі сумеснымі намаганнямі. Калі добраўпарадкаванне месцаў грамадскага выкарыстання — задача найперш мясцовых улад, то парадак у двары і навокал — абавязак непасрэдна жыхароў домаўладанняў.
Засяродзіўшы ўвагу на Годзе добраўпарадкавання, які аб’яўлены ў краіне сёлета, Міхаіл Крыцкі нагадаў словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што кожны на сваім прысядзібным участку, калі гэта на сяле, ды і ў гарадах, павінен наводзіць адпаведны парадак, і заклікаў гэтага прытрымлівацца.
