Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 24 Апрель 2025 12:42

Найбольшая прадуктыўнасць статка — у філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”

За студзень-сакавік бягучага года вытворчасць малака ў цэлым па раёне павялічылася да адпаведнага перыяду мінулага года на 1,1% і склала 10 893,8 тоны. Найбольшы прырост адзначаны ў ААТ “Неўскі-Агра” — плюс 317,2 тоны.

Удой на адну карову за тры месяцы склаў 1259 кілаграмаў, што на 3 кг болей да папярэдняга года. Найбольшая прадуктыў­насць статка ў разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” — 1982 кг.

Рэалізацыя малака за сту­дзень-сакавік у цэлым па раёне ўзрасла на 1,6% — да 10 205 тон пры таварнасці малака 93,7%. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме за першы квартал склалі 590 грамаў.

Што да малочнага статка, то на 1 красавіка ў раёне мелася 8 633 кароў ці 100,7% да 2024 года, найбольшы іх прырост (+199 галоў) адзначаны ў філіяле “Харчавік-
Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”.

Прочитано 73 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.