Учора раён прыступіў да пасадкі бульбы, пад якую будзе занята 420 гектараў плошчы.
У сельгасарганізацыях таксама працягваюць сеяць мнагалетнюю траву, займаюцца падрыхтоўкай глебы пад сяўбу кукурузы, працягваюць работу па ўнясенні арганікі і традыцыйна — па доглядзе пасеваў. У прыватнасці, праводзяць другую падкормку азімых збажыны і рапсу, а таксама іх хімічную апрацоўку ад пустазелля.