На парадку дня сесіі стаяла шэсць пытанняў. У ліку асноўных — справаздачы аб праробленай рабоце пастаянна дзеючых камісій савета: па пытаннях сацыяльна культурнай сферы і сацыяльнай абароны моладзі (далажыла Вольга Караткевіч); па пытаннях эканомікі, сферы вытворчасці і добраўпарадкавання тэрыторый (Сяргей Салановіч); па інфармацыйнай рабоце, узаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, грамадскасцю і рабоце з Інтэрнэт-рэсурсамі (Яўген Болбас).
У прыватнасці Вольга Караткевіч заўважыла, што за справаздачны перыяд Маладзёжны савет прымаў удзел ва ўсіх знакавых мерапрыемствах, якія праводзіліся на тэрыторыі раёна. «Мы актыўна выходзілі да навучэнцаў і працоўнай моладзі, праводзілі дыялогавыя пляцоўкі, далучаліся да парламенцкай дзейнасці, даведваліся, якія праблемы хвалююць маладых людзей і імкнуліся дапамагчы ў іх вырашэнні», — адзначыла яна.
Таксама сесія разглядзела пытанні спынення паўнамоцтваў асобных членаў другога склікання Маладзёжнага савета, унесла змены ў яго склад, зацвердзіла абнаўленне складу пастаянна дзеючых камісій і абранне іх старшынь.
Ірына Старавойтава назвала работу Маладзёжнага савета станоўчай, падзякавала юнакам і дзяўчатам за працу, пажадала поспехаў абноўленаму складу і заўважыла, што Бабруйскім раённым Саветам дэпутатаў будзе падтрымана любая станоўчая ініцыятыва з боку моладзі.
Выніковай працы на карысць раёна і краіны Маладзёжнаму савету пажадалі таксама Таццяна Варанко і Антон Каранкевіч.
Вольга Гаўрыленя ў сваю чаргу запэўніла, што Маладзёжны савет намераны і далей актыўна працаваць над асноўнымі задачамі: прыцягненні юнакоў і дзяўчат у грамадска-палітычнае жыццё раёна, актывізацыі стваральнай грамадзянскай актыўнасці моладзі, вывучэннем яе праблем і выпрацоўкі прапаноў па іх рашэнні.







