Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 17 Апрель 2025 16:16

Подзвігу народа жыць у вяках. У Бабруйскiм раёне праходзiць Дзень iнфармавання

Адзіны дзень інфармавання на гэтую тэму, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў сёння на Бабруйшчыне. Падчас яго інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабылі ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях раёна.

Да прыкладу, інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Міхаіла Крыцкага наведала СВК “Гігант”. Свой зварот да калектыву кіраўнік раёна пачаў з расповеду пра мерапрыемства, на якім толькі што пабыў — ускладзенні кветак, разам з прадстаўнікамі Савета старэйшын пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, да кургана Славы ў Сычкава.

  • Мы павінны ўшаноўваць памяць людзей, якія загінулі, абараняючы Айчыну ад вогара, якія цаной свайго жыцця здабылі нам мірнае жыццё, — адзначыў Міхаіл Крыцкі і засяродзіў увагу на тым, што Курган Славы на Бабруйшчыне — адзін з двух у краіне. Добраўпарадкоўваць мемарыял, падтрымліваць на ім чысціню і парадак — агульная справа. Пра тое, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне заўжды будзе выклікаць гонар і ўдзячнасць у сэрцах беларусаў, гаварыла начальнік аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Тропіна. З яе даклада прысутныя даведаліся пра новыя “жорсткія” факты генацыду беларускага народа ў гады вайны, а таксама пра ініцыянаваную Генеральнай пракуратурай краіны крымінальную справу за гэта, пра палажэнні абноўленай Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці, пра работу, якая праводзіцца ў раёне па ўвекавечанні памяці воінаў і ўшанаванне людзей, на чый лёс выпала ваеннае ліхалецце. Апошняе дапоўніла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дар’я Панцялеева. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што днямі члены  моладзевай арганізацыі наведалі малалетняга вязня канцлагера Кацярыну Іванаўну Кругляк у аг. Хімы, паслухалі ўспаміны жанчыны, паабяцалі рабіць усё магчымае для захавання міру. Актывам арганізацыі правялі добраўпарадкаванне помніка землякам, якія загінулі ў гады вайны, у в. Слабада і намераны добра папрацаваць на добраўпарадкаванні Кургана Славы. А ў маі прымуць удзел у маладзёжным аўтапрабегу па маршруце памяці, плануюць ацыфраваць брацкую магілу ў в. Слабодка і г.д.

Пра немалую работу, якая ў дадзеным накірунку праводзіцца калектывам СВК “Гігант”, у тым ліку сумесна з Бортнікаўскім сельвыканкамам і мясцовай школай, распавёў старшыня праўлення “Гіганта” Васіль Жук. Загадчыца калгаснай гасцініцы Галіна Захарчук у звароце да моладзі заклікала яе цікавіцца гераічнымі старонкамі гісторыі. А Міхаіл Крыцкі ў сваю чаргу заклікаў здзяйсняць подзівігі працоўныя, што ў калектыва добра атрымоўваецца, як падзяку прадзедам за шчаслівае сёння.   

Алена КАРПЕНКА. Віктар ШЭЙКІН.

***

В Едином дне информирования, который прошел в ОАО “ПМК-84 Водстрой”, принял участие депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон КаранкевичЕдиный день информирования в “Невский-Агро”
Прочитано 52 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.