У накірунку Калінаўкі, да прыкладу, механізатары Пётр Луц і Андрэй Петрушэня, кожны на сваёй тэхніцы, праводзілі другую падкормку азімага рапсу хлорыстым каліем і займаліся хімічнай апрацоўкай пасеваў ад шкоднікаў — дадзеную работу курыраваў аграном сельгаспрадпрыемства, малады спецыяліст Алег Сiдзякiн. Паблізу в. Баранавічы-3 механізаваны атрад холдынга “Аграмашсэрвіс” (механізатары Яўген Лапанік і Андрэй Журко на трактарах Беларус-3522 з МТУ-20), быў заняты на ўнясенні арганічных угнаенняў у глебу. Таксама ў гэты дзень займаліся падрыхтоўкай глебы пад сяўбу, сеялі мнагалетнікі.
— Тэмпы палявых работ нарошчваем, — заўважыў галоўны аграном ААТ Сяргей Гаўрыленка.
На раніцу ўчарашняга дня ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” цалкам пасеялі (850 га) раннюю ярыну, набліжаліся да завяршэння сяўбы траў — пасеялі 375 га ці 89% ад плану, заканчвалі другую падкормку азімага рапсу (падкормлена 154 га або 85% ад неабходнага).





