Веснавое ворыва пракладзена на плошчы 4,5 тыс.га (84% ад неабходнага). Мнагалетняй травой засеяна 2160 га або 74% ад запланаванай плошчы.
У гаспадарках вядуць другія падкормкі азімых збажыны і рапсу. Прыступілі да хімапрацоўкі рапсу ад шкоднікаў. Працягваецца вывазка на палі арганічных угнаенняў — вывезена звыш 290 тыс. тон, што адпавядае плану. З іх унесена ў глебу 203 тыс. тон.
У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” прыступілі да сяўбы кукурузы. З дня на дзень у гэтую работу ўключацца іншыя раённыя гаспадаркі.
***
Ці нашкодзілі маразы? Як заўважыў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Каўранін, да якога мы звярнуліся з гэтым пытаннем, пахаладанне з маразамі, якое краіна, і Бабруйшчына ў тым ліку, перажылі ў пачатку красавіка, на якасці азімых пасеваў не адбіліся. “Абследаванні паказалі, што расліны фізічна не пашкодзіліся ад снегу, а маразы не прыпынілі іх росту, што дае падставу разлічваць на добрыя ўраджаі”.