Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 09 Апрель 2025 16:37

Узаемадзеянне — у дзеянні. Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Крыцкі сёння правёў уласны прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Мерапрыемства прайшло ў выканкаме з удзелам першага намесніка старшыні Аляксандра Каўраніна, начальнікаў аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў зацікаўленых службаў.

За садзеяннем у вырашэнні праблемных пытанняў на прыём да кіраўніка раёна прыйшлі дзве грамадзянкі.

Жыхарка Бабруйска, член СТ “Спадчына”, звярнулася па пытанні  парушэння межаў зямельнага ўчастка ў садовым таварыстве і нязгоды з адказамі аддзела землеўпарадкавання. Выслухаўшы прэтэнзіі грамадзянкі, а таксама довады спецыялістаў: начальніка аддзела землеўпарадкавання Святланы Юрачка і начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Макаранкі, Міхаіл Крыцкі даручыў намесніку старшыні і прадстаўнікам адпаведных службаў яшчэ раз дасканала разабрацца ў пытанні і знайсці найбольш правільнае рашэнне.

Жыхарка в. Осава Гарбацэвіцкага сельсавета звярнулася да кіраўніка раёна з нагоды высялення з дома ў гэтым жа населеным пункце сям’і яе сына. Жанчына патлумачыла, што дом быў вылучаны сыну, працаўніку калгаса, больш за 15 год таму. Пасля яго заўчаснай смерці ў доме засталіся жонка (на дадзены момант працуе ў мясцовай школе) і дзеці. Ці магчыма пазбегнуць высялення, не з’яўляючыся працаўніком ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — і было пытаннем, з якім звярнулася жыхарка Осава. Пасля заслухоўвання дырэктара “Агракамбіната Бабруйскі” Міхаіла Барадзіна грамадзянцы было патлумачана найбольш аптымальнае рашэнне — жанчыне-наймальніцы дома заняць вакантнае месца ў сельгаспрадпрыемстве, што праз тры гады (мае 7 год калгаснага стажу) дасць права папрэтэндаваць на набыццё дадзенага жылога дома ва ўласнасць у адпаведнасці з калектыўнай дамовай гаспадаркі.

— Наша мэта — ствараць умовы, каб людзі трывала замацоўваліся на сяле, каб у вёску прыходзіла моладзь. Таму, вядома, мы зацікаўлены, каб у гэтай сям’і быў уласны дом. Прапанаванае рашэнне якраз і здольна вырашыць гэтае пытанне, — адзначыў Міхаіл Крыцкі.     

Старшыня райвыканкама даў дарученне зацікаўленым службам дэталёва вывучыць пастаўленыя пытанні і прыняць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Прочитано 45 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.