Немалую дапамогу ў расчыстцы дарог аказалі сельгасарганізацыі: філіялы «Варатынь» РУП «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Саўгас Кісялевічы», СВК «Калгас імя А. Неўскага» і «Калгас імя Дзяржынскага».
Падчас снегападу на тэрыторыі раёна мелі месца адключэнні электраэнергіі ў населеных пунктах Мірадзінскай, Туркоўскай і Брожскай зон, усяго 12 населеных пунктаў. На Туркоўскай ферме быў задзейнічаны дызель-генератар Бабруйскіх электрасетак. Усяго на ліквідацыі абрываў ліній электраперадач працавала 6 брыгад спецыялістаў. У суботу электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах было адноўлена.
Работы па расчыстцы працягваюцца. Распараджэннем Магілёўскага аблвыканкама на ліквідацыю аварыйных сітуацый у раёне было выдзелена дызельнае паліва. Па стану на ўчарашні дзень пад’езды да населеных пунктаў у асноўным былі расчышчаны. На працягу панядзелка-аўторка тэхніка працавала на пашырэнні праезжай часткі аўтамабільных дарог. Такім чынам, былі прыняты ўсе неабходныя меры для функцыянавання раёна.
Між тым, на гэты час яшчэ застаюцца не расчышчанымі вуліцы дарог у некаторых населеных пунктах. Там, дзе ўзнікаюць перабоі з дастаўкай пошты, тавараў у магазіны райспажыўтаварыства, іх аператыўна ліквідуюць. Да гэтай работы прыцягнуты ўсе сілы ЖКГ, ДРБУ-171. Каб пазбавіцца ўсіх наступстваў снегападу, спатрэбіцца ў сярэднім каля 10 дзён.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»