Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Март 2025 15:42

Шкодныя звычкі дзяцей — ад адсутнасці ўзаемадаверу з дарослымі. Прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

Нагадаць непаўналетнім пра адказнасць за ўчыненне правапарушэнняў, пра шкоду ад курэння электронных сістэм, заклікаць бацькоў не заставацца ў баку ад выхавання нашчадкаў, выпрацоўваць з дзецьмі даверлівыя адносіны, расказваць ім пра наступствы ўжывання любых відаў цыгарэт — такія мэты ставілі перад сабой члены выязнога пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, што адбылося на базе Брожскай школы.

Узначаліла работу камісіі яе старшыня — намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. Удзел у рабоце прыняла старшы памочнік пракурора раёна Аляксандра Цікавая.

Нагодай жа для правядзення выязнога пасяджэння стала выяўленне фактаў курэння ў школе электронных цыгарэт.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны пастановы аб спыненні спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах непаўналетніх, у сувязі з учыненнем супрацьпраўных учынкаў да дасягнення ўзросту адміністрацыйнай адказнасці, і пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах бацькоў за невыкананне імі абавязкаў па выхаванні дзяцей. Таксама было абмеркавана пытанне аб арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнім, які вярнуўся з Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу.

— Фарміраванне даверлівых адносінаў з падлеткам, моцная эмацыянальна-асабовая ўзаемасувязь дзіцяці з бацькамі, узаемадзеянне з педагогамі — галоўная ўмова для недапушчэння залежных паводзін дзяцей, бо дасягнуць станоўчага выніку можна, толькі аб’яднаўшы намаганні сям’і і школы, — заўважыла Таццяна Варанко.

Аляксандра Цікавая адзначыла, што падлеткам варта сур’ёзна задумацца не толькі пра наступствы супрацьпраўных учынкаў з улікам заканадаўства, але і пра здароўе: курэнне электроннай цыгарэты чыніць непапраўную шкоду арганізму, які расце.

У заключэнне старшыня камісіі па справах непаўналетніх пажадала школьнікам быць здаровымі і нагадала пра існаванне шэрагу іншых дзейсных спосабаў атрымаць задавальненне ад жыцця: захапленне спортам, навукова-даследчай дзейнасцю, наведванне ўсемагчымых творчых заняткаў. Усё гэта дазваляе не толькі рэалізаваць сябе, але і цікава правесці вольны час.

Прочитано 52 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.