У цэлым, па словах намесніка начальніка райсельгасхарча Дзмітрыя Зотава, гатоўнасць энерганасычаных трактараў — іх 49 адзінак — складае 92%, з 11-ці камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў, што маюцца ў раёне, усе падрыхтаваны. Гатоўнасць зерневых сеялак, культыватараў, раскідвальнікаў мінеральных угнаенняў, машын па ўнясенні арганікі — 100%.