Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 14 Март 2025 08:07

СВК “Гігант” падвёў вынікі работы. Расказваем, як гэта было

Агульны сход членаў (пайшчыкаў) СВК «Гігант» з падвядзеннем вынікаў работы за 2024 год прайшоў 13 сакавіка ў Міхалёўскім СДК. У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк і інш.

Традыцыйна справаздачы зрабілі начальнікі службаў СВК: фінансавай, агранамічнай, інжынернай ды іншых. Вынікі дзейнасці падвяла і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі «Гіганта» Анастасія Гацко.

У сваю чаргу, старшыня праўлення СВК Васіль Жук падзякаваў калектыву за добрасумленную працу і адказнае стаўленне да працоўных абавязкаў, нагадаў пра сур’ёзныя задачы на новы сельскагаспадарчы год, выказаў упэўненасць, што з пастаўленымі на сёлетні год задачамі — дасягнуць тэмпу росту вытворчасці 105%, тэмпу росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі — 107%, справяцца. «Галоўнае для гэтага — максімальная выкладка ад кожнага, максімальны ўнёсак у агульную справу, а гэта значыць — будзе стабільнасць сельгасарганізацыі і дабрабыт людзей», — падкрэсліў Васіль Жук.

Не абыйшлося без узнагарод. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі сказаў, што сельгаскааператыў працуе так, як трэба, і гэта прыемна. Але ёсць куды рухацца ў будучыні. «Развівайце свае магутнасці, нарошчвайце пагалоўе жывёлы, павялічвайце ўраджайнасць. Плёну вам у гэтым! Таксама дзякуй праўленню, што пабудавалі работу з моладдзю, што ўзялі на сябе адказнасць за суседнюю гаспадарку ААТ «Неўскі-Агра», што з’яўляецеся флагманам раёна», — сказаў Аляксандр Мікалаевіч.

Ён уручыў лісты ўдзячнасці райвыканкама шэрагу работнікаў «Гіганта». І безліч узнагарод уручыў працаўнікам-пераможцам спаборніцтва старшыня праўлення СВК Васіль Жук. Таксама кіраўнік гаспадаркі ўручыў дыпломы і грашовыя прэміі лепшаму спартсмену, лепшаму маладому спецыялісту, лепшаму настаўніку, лепшаму спецыялісту. Каштоўныя падарункі з рук Васіля Пятровіча атрымалі педагогі пачатковых класаў Бортнікаўскай школы за вялікую працу на карысць будучага пакалення і асобныя вучні — за актыўную грамадскую пазіцыю і творчыя поспехі.

Актывісты прафсаюзнага руху сельгаспрадпрыемства атрымалі ўзнагароды з рук Анастасіі Гацко.

Павіншавала работнікаў таксама старшыня сельвыканкама Вераніка Падаляк, падзякавала за працу, пажадала здароўя і дасягнення пастаўленых мэт. Яна ж уручыла лісты ўдзячнасці некаторым работнікам «Гіганта».

Цудоўны падарунак працаўнікам сельгасвытворчасці зрабілі творчыя дзіцячыя калектывы раённага Цэнтра культуры: «Зефір» і «Забава».

Прочитано 27 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.