Удой малака на адну карову за два месяцы склаў 814 кг, што на 9 кг болей, чым у мінулым годзе. У разрэзе сельгасарганізацый найбольшая прадуктыўнасць статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” — 1314 кг.
Рэалізацыя малака ў цэлым па раёне ўзрасла за гэты перыяд на 2,8% — да 6 592 тон пры таварнасці 93,6%. Найбольшы прырост дасягнуты ў ААТ “Неўскі-Агра” (140,7% да ўзроўню мінулага года).
Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме за студзень-люты склалі 610 гр. Болей за 700 гр. прывагі ў лютым атрыманы ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (709 гр.).
Што датычыцца велічыні малочнага статка, то на 1 сакавіка колькасць кароў у раёне склала 8 633 галавы (100,4% да 2024 года), найбольшы прырост дасягнуты ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (+162 галавы).