Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Март 2025 16:24

Кіраўніцтва раёна сустрэлася з вяскоўцамі

Падчас сустрэчы з жыхарамі і ўраджэнцамі аг. Леніна, што адбылася ў сераду ў мясцовым сельскім клубе, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Іван Кандрацьеў і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Морава далі тлумачэнне па калектыўнай заяве жыхароў мясцовасці адносна ўсталявання на грамадзянскіх могілках в. Ізюмава новай агароджы.

Па словах Івана Кандрацьева, на тэрыторыі раёна 108 грамадзянскіх могілак, якія знаходзяцца на балансе УКП “Жылкамгас”. Абнаўленне агароджы на іх вядзецца на планамернай аснове. У планах сёлетняга года — агарадзіць 17 пагостаў. Могілкі в. Ізюмава, дзе агароджа часткова маецца, значацца ў спісе на наступны год.

Падчас сустрэчы з вяскоўцамі прадстаўнікі райвыканкама далі тлумачэнне і па іншых пытаннях. У прыватнасці, асфальтаванне дарогі ў накірунку аг. Леніна да выезду на шашу Бабруйск-Ялізава запланавана на трэці квартал бягучага года. Пытанне ўсталявання ліхтара ля аднаго з масткоў па вул. Навасёлаў у аграгарадку пераадрасавана энергетычнай службе і пры тэхнічных магчымасцях будзе станоўча вырашана. Вуліца ў Пад’ясенцы, дзе выконваліся работы па правядзенні аптавалакна, у хуткім часе будзе прагрэйдзіравана і падсыпана. Ля могілак в. Тапаркі запланавана ўсталяванне пляцоўкі часовага складзіравання смецця, вывучаецца пытанне ўключэння рамонту агароджы на гэтым пагосце ў перспектыўны план на 2026-2030 г. г. 

Прочитано 43 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.