Словы падзякі за адданасць Радзіме і сям’і, добрасумленнае служэнне на карысць раёна і краіны, за мужнасць, высакароднасць, прафесіяналізм, а таксама пажаданні міру, любові, здароўя і працоўных поспехаў выказалі мужчынскаму складу райвыканкама ды ўсім прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва Бабруйшчыны жанчыны-калегі, кіраўнікі ўпраўленняў і структур выканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Варанко і намеснікам старшыні райсавета дэпутатаў Зінаідай Трубачкай.
Асобна словы віншаванняў прагучалі ў адрас мужчын (сярод іх і работнікі райвыканкама), якія ў гэтыя дні ўдасканальваюць вайсковую справу на ваенных зборах ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Удзячнасць за цудоўную адметнасць мужчын — быць добрымі татамі прагучала з вуснаў дзяцей, выхаванцаў Цэнтра творчасці раёна.
І, вядома ж, шмат было сказана — у жартаўлівай форме і сур’ёзна — пра тое, як важна кожанай жанчыне адчуваць моцнае плячо побач. Песні пра каханне, вернасць і адданасць — гэтым якасцям у жанчын мужчыны ў зале аддалі перавагу — падаравалі абаронцам Айчыны артысты раённага Цэнтра культуры.























