На рахунку сельгаспрадпрыемства перамогі ў намінацыях “За эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За павелічэнне вытворчасці малака”. Звяно малочна-таварнага комплексу “Варатынь” (аператар звяна Таццяна Мельнiчонак) прызнана пераможцам раённых спаборніцтваў “Сярод звенняў аператараў машыннага даення
на малочна-таварных фермах, аснашчаных даільнымі заламі”. У ліку пераможцаў прафесійнага спаборніцтва — аператары машыннага даення Алеся Прыкота і Надзея Солап.
Кожная з працоўных перамог падмацавана лічбамі. Вытворчасць зерня на 1 бала-гектар пасяўной плошчы склала ў філіяле 77,3 кг; вытворчасць рапсу — 102,8 кг; малака — 74,4 кг; мяса — 4,23 кг. Ураджайнасць рапсу дасягнута на ўзроўні 32,1 ц/га (тэмп росту ў параўнанні да 2023 года — 314,7%). Вытворчасць малака на 1 бала-гектар сельгасугоддзяў склала 74,4 кг, у пераразліку
на базісную тлустасць на 100 га сельгасугоддзяў — 232,1 т. Удой малака на адну карову — 7726 кг (найвышэйшы паказчык у раёне). Уся прадукцыя (99,95%) рэалізавана гатункамi “экстра” i “вышэйшы”. Таварнасць малака — 95%.
Кацярына Чайкова
— Мінулы год для нашага калектыва сапраўды стаў паспяховым, прадуктыўным, — адзначыла памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “БЗТДіА” Кацярына Чайкова. — За гэта шчыра дзякую нашым працаўнікам. Асобна хачу выказаць словы падзякі ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” за значны ўклад у развіццё сельгасарганізацыі.
У бягучым годзе, па словах Кацярыны Васільеўны, калектыў філіяла “Варатынь” працягне працаваць над нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі. Сярод прыярытэтных задач у гэтым накірунку — узвядзенне сучаснага малочна-таварнага комплексу на 756 галоў кароў.
Таццяна Мельнiчонак