Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 08 Сентябрь 2014 09:14

З першага верасня сёлетняга года адбыліся нязначныя змены ў графіку выхаду ў эфір радыёпраграмы «Бярэзінская хваля»

Цяпер слухаць Бабруйскае раённае радыё вы зможаце тры разы на тыдзень: у аўторак і пятніцу з 6.25 да 6.40 і ў аўторак — з 22.05 да 22.30, суботняй перадачы не будзе. Апошняе звязана з планавай аптымізацыяй праваднога вяшчання, заменай яго на эфірнае.

Дарэчы, у многіх населеных пунктах раёна звыклыя «радыёкропкі» ужо не працуюць. Але грамадзяне, якія паклапаціліся пра УКХ радыёпрыёмнікі, ужо маюць магчымасць нас слухаць. Для тых, хто гэтага яшчэ не зрабіў, нагадваем, што набыць радыёпрыёмнік новага ўзору можна ў спецыялізаваных магазінах або на «Белтэлекам». Каб пачуць мясцовае радыё (праграму «Бярэзінская хваля» і Бабруйскае гарадское радыё), дастаткова настроіць радыёпрыёмнік на частату «Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё» —71,4.

Як і раней, шаноўныя радыёслухачы, мы спадзяемся на цеснае з вамі супрацоўніцтва. Чакаем вашых паведамленняў пра незвычайныя здарэнні, слушную інфармацыю грамадскага значэння, а таксама заявак на размяшчэнне ў эфіры рэкламы, аб’яў, віншавальных паштовак з нагоды святаў. Кантактныя тэлефоны «Бярэзінскай хвалі»: 72-01-57, 72-11-04.

Алена КАРПЕНКА, загадчыца аддзела радыёвяшчання райгазеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1044 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.