Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 14 Февраль 2025 12:13

СВК «Гігант»: людзі, дасягненні, лічбы

У намінацыі “За найлепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” ў 2024 годзе сярод раённых сельгасарга­нізацый пераможцам прызнаны СВК “Гігант” пад кіраўніцтвам Васіля Пятро­віча Жука. Гаспадарка таксама прызнана пераможцам у намінацыях “За павелі­чэнне вытворчасці збожжавых і зерне­бабовых культур”, “За павелічэнне вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы”. Учора гаспадарку ўшаноўвалі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці Бабруйскага раёна за 2024 год.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі па выніках дзейнасці ў мінулым годзе склала ў “Гіганце” 26 469 тыс. рублёў (тэмп росту ў параўнанні да папярэдняга года — 117,1%). Рэнтабельнасць продажу прадукцыі за год — 16,0% (+ 7,0 п. п.).

Атрымана збожжавых і зернебабовых раслін з улікам кукурузы на зерне ў вазе пасля дапрацоўкі — 11 708 т (тэмп росту — 130,8%) пры ўраджайнасці 55,4 ц/га, што на 13,3 ц/га болей, чым у 2023 годзе. Атрымана зерня на 1 бала-гектар пасяўной плошчы 149,8 кг, рапсу – 51,8 кг.
Вырашчана буйной рагатай жывёлы 732,3 т (тэмп росту — 100,9%). Атрымана мяса БРЖ на 100 га сельгасугоддзяў 10,6 т. Сярэднесутачныя прывагі склалі 685 г, што на 32 г болей, чым у папярэднім годзе.

Пераможцамі раённых спабор­ніцтваў прызнаны калектывы малочна-таварнай фермы №2 “Малыя Бортнікі” (загадчыца Людміла Зыкун) і таварнай фермы №1 “Вялікія Бортнікі” па вырошчванні буйной рагатай жывёлы (загадчыца Таццяна Дайнека). Шмат пераможцаў у намінацыі “Лепшы па прафесіі”. У каторы раз высокі прафесіяналізм пацвердзілі галоўны інжынер “Гіганта” Ігар Міхалёнак, начальнік фінансава-экана­мічнага аддзела Ілона Намочанка, трактарыст-машыніст Віктар Балыка. Майстрамі сваёй справы прызнаны аператар машыннага даення Юлія Бойка і трактарыст-машыніст ва ўзросце да 31 года Андрэй Коўтун.

Менавіта людзей: працаздольны, зладжаны, мэтанакіраваны калектыў, лічыць кіраўнік “Гіганта” галоўнай рухаючай сілай прагрэсу сельгасарганізацыі.

Васіль Жук


— Мы ўдзячныя сёння за тое, што маем, чаго ўдалося дасяг­нуць у мінулым годзе. Калектыў, як заў­жды, добрасумленна, з ра­зуменнем аднёсся да пастаўленых задач, я кожнаму за гэта ўдзячны. Прыемна, што нашы намаганні дастойна ацэнены. За пяцігодку, што ў адной каман­дзе, мы навучыліся бачыць свае памылкі, аналіза­ваць іх, выпраў­ляць і папярэджваць. Мы выдатна папрацавалі з восені, што дае магчымасць разлічваць на высокі ўраджай азімых. Упэўнены,
гэтак жа выдатна справімся з яравой сяўбой: людзі напагатове, тэхніка і палі падрыхтаваны, у раллю будзе пакладзена якаснае насенне, — адзначыў Васіль Жук.

Работнікі “Гіганта” яшчэ і актыўныя ўдзельнікі шматлікіх раённых мерапрыемстваў, конкурсаў і спаборніцтваў, неаднойчы станавіліся іх пераможцамі. А таму разам з высокімі працоўнымі адзнакамі па выніках 2024 года СВК заняў 1-е месца сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў за актыў­­ны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна.

***

Якасная арганізацыя работы сельгастэхнікі — фронт абавязкаў галоўнага інжынера СВК “Гігант” Ігара Міхалёнка. Адзнаку за гэта Ігар Аляксеевіч сёлета, як і ў папярэднія гады, атрымаў высокую — прызнаны пераможцам у намінацыі “Найлепшы інжынерна-тэхнічны работнік” раёна.

***

Юлія Бойка, аператар машыннага даення СВК “Гігант” — пераможца ў намінацыі “Найлепшы аператар машыннага даення радзільнага аддзялення”.

***

“Праца ў мяне напружаная, скрупулёзная, але надзвычай цікавая”, — кажа Ілона Намочанка, начальнік фінансава-эканамічнага аддзела СВК, якая па выніках года прызнана пераможцам у намінацыі “Найлепшы работнік планава-эканамічнай службы”.

***

Калектыў МТФ “№2 “Малыя Бортнікі” — пераможца сярод калектываў малочна-таварных ферм……а калектыў таварнай фермы “№1 “Вялікія Бортнікі” — сярод калектываў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы.

***

Трактарыст-машыніст Віктар Балыка не першы год удастоены звання “Найлепшы трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці”… а Андрэй Коўтун — “Найлепшы трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ва ўзросце да 31 года”.
Прочитано 57 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.