Пытанні, якія абмеркавалі, датычыліся рэканструкцыі лініі электараперадач, усталявання аўтапавільёна на прыпыначным пункце, зноса занядбаных нежылых дамоў, работы аўталаўкі.
Па кожным з пытанняў спецыялісты далі слушныя адказы. У прыватнасці, на гэтую пару праведзены тэхнічныя мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне прапускной здольнасці ліній электраперадач у в. Емяльянаў Мост і жыхары маюць тэхнічную магчымасць далучэння да ліній электараперадачы для выкарыстання электраэнэргіі для электраацяплення і гарачага водазабеспячэння. Аўтапавільён у населеным пункце будзе пабудаваны ў бліжэйшыя месяцы. Што датычыцца ўстаноўкі гандлёвага павільёна, то, калі хто захоча займацца такім відам прадпрымальніцкай дзейнасці, неабходна звярнуцца ў райвыканкам. Работай аўталаўкі ў цэлым жыхары Емяльянава Маста задаволены. З прыватнікам, які аказвае гандлёвыя паслугі штосерады, будзе праведзена дадатковая размова па ўзгадненні часу, адведзенага на той ці іншы прыпынак.


