Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Февраль 2025 10:38

У новы комплекс — з новымі планамі

Светлыя кароўнікі і такі ж прафілакторый для нованароджаных цялятак, прасторная даільная зала, сучаснае памяшканне з камп’ютарамі, адкуль вядзецца кантроль за вытворчым працэсам і куды неадкладна паступаюць звесткі пра аб’ёмы надоенага малака і ў цэлым, і ад кожнай каровы, утульныя душ і пральня для персаналу, памяшканне для прыёму ежы… Новы малочна-таварны комплекс на 600 галоў дойнага статка вось ужо колькі месяцаў функцыянуе ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”.

У гэтыя дні вядзецца яго даўкамплектаванне. 366 кароў, 95 нецеляў і 147 галоў цялушак першага перыяду сцельнасці прызвычайваюцца да сучасных умоў утрымання.

Светлыя кароўнікі і такі ж прафілакторый для нованароджаных цялятак, прасторная даільная зала, сучаснае памяшканне з камп’ютарамі, адкуль вядзецца кантроль за вытворчым працэсам і куды неадкладна паступаюць звесткі пра аб’ёмы надоенага малака і ў цэлым, і ад кожнай каровы, утульныя душ і пральня для персаналу, памяшканне для прыёму ежы… Новы малочна-таварны комплекс на 600 галоў дойнага статка вось ужо колькі месяцаў функцыянуе ў філіяле “Харчавік-
Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. У гэтыя дні вядзецца яго даўкамплектаванне. 366 кароў, 95 нецеляў і 147 галоў цялушак першага перыяду сцельнасці прызвычайваюцца да сучасных умоў утрымання.

—Да добрага прывыкаеш хутка — гэта калі пра людзей. Жывёле ж у гэтым плане некалькі цяжэй. Выпрацаваныя за гады прывязнога ўтрымання звычкі яшчэ не дазваляюць рагулям хутка арыентавацца ў новых умовах, але і на гэты выпадак усё тэхнічна прадугледжана ды і калектыў заўжды напагатове, — расказ­вае дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” Марына Аўрамчык.
Штат комплекса на гэтую пару — 14 чалавек, сярод якіх чатыры аператары машыннага даення. З нядаўняга часу аб’ект узначальвае Тамара Хлебапашава. З павелічэннем пагалоўя да магутнасных магчымасцяў работнікаў у штаце, як тут кажуць, яшчэ прыбудзе.

Штодня новы комплекс пастаўляе на перапрацоўку больш за 5 тон малака, выключна ўсё яно — гатунку “экстра”. Каб разлічваць на большае, на МТК строга прытрымліваюцца тэхналагічных патрабаванняў, з адказнасцю ставяцца да складання рацыёнаў кармлення жывёлы. І хоць час функцыянавання МТК непрацяглы, калектыў ужо можа пахваліцца 100-працэнтнай захаванасцю маладняка. Цяляткі, што тут з’явіліся на свет — а іх ужо больш за 80 — не абдзелены ні ўвагай, ні кормам. У прафілакторыі маладняк будзе ўтрымлівацца да 3-хмесячнага ўзросту, пасля чаго бычкоў перавядуць на ферму, цялушак пакінуць на комплексе. Для дарошчвання апошніх і іх падрыхтоўкі да ўліцця ў дойны статак для цялушак плануюць пабудаваць яшчэ адзін кароўнік. “Такім чынам, у нас будзе малочна-таварны комплекс закрытага тыпу”, — кажа дырэктар.

Задача ж нумар адзін сёння — штодня працаваць над павелічэннем вытворчасці малака праз павелічэнне сярэднесутачных удояў.

Прочитано 50 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.