Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 21 Январь 2025 15:10

Сёння стартавала датэрміновае галасаванне. Участкі наведваюць першыя выбаршчыкі

А 12-й газіне ўчасткі для галасавання адкрылі свае дзверы для выбаршчыкаў. На Глушанскі ўчастак №12 першай апусціць бюлетэнь прыйшла мясцовая жыхарка Алена Вярбіцкая, шматдзетная маці, удастоеная за добрасумленнае выхаванне дзяцей ганаровай узнагароды — ордэна Маці.

— У мяне васьмёра дзяцей, найменьшаму няма і года. Так сталася, што выхоўваю дзетак цяпер адна, і дзяржава мне аказвае вялікую падрымку. Прыйшла прагаласаваць у першы ж дзень датэрміновага галасавання, калі больш свабодная — у выхадны дзень усе школьнікі дома, кожнаму патрабуецца ўвага. Аддаючы голас за свайго кандыдата ў Прэзідэнты, галасую за тое, каб у маіх дзяцей было шчаслівае, мірнае жыццё.

***

Цягам першай гадзіны на ўчастак па выбарах Прэзідэнта ў Глушы прыйшлі і іншыя вяскоўцы.

Васіль Амялюсік:

— Галасую на ўсіх выбарах, прыйшоў і сёння: нашай краіне патрабуецца моцны і дастойны лідар.

***

Святлана Кавалевіч:

— На выбары хадзіць, лічу, трэба, каб выбраць шчаслівую будучыню і галоўнае — мір.

***

Анатоль Іванавіч:

— Прыйшоў прагаласаваць датэрмінова, таму што на нядзелю, асноўны дзень выбараў, іншыя планы. А не прагаласаваць, лічу, нельга: ад нацыянальнага лідара залежыць курс развіцця краіны і наша мірнае жыццё.   

***

Святлана Сяргейчык:

— Працую ў Доме культуры, дзе размяшчаецца выбарчы ўчастак. Калі прыйшла сёння на работу, натхнілася тым, як усё ўрачыста і святочна, ды і сама вырашыла прагаласаваць. Тым болей, што з кандыдатурай даўно вызначылася, а людзей сёння на ўчастку меней, чым звычайна ў асноўны дзень галасавання. Ад кандыдата, за якога аддала свой голас, чакаю лепшай будучыні, дабрабыту, каб мірным заставалася неба над галавой.

Глушанскі ўчастак для галасавання №12 размяшчаецца ў сельскім Доме культуры. Акрамя непасрэдна камісіі тут засталі трое назіральнікаў. Да ўвагі выбаршчыкаў у фае наладжаны выставы работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці дарослых і дзяцей.  

Прочитано 62 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.