Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 17 Январь 2025 14:11

На пасяджэнні райвыканкама разгледзелі работу галіны жывёлагадоўлі ў 2024 годзе. Расказваем падрабязнасці

Вынікі работы жывёлагадоўлі сельскагаспадарчых арганізацый раёна за 2024 год і задачы на бягучы — гэтае пытанне было асноўным сярод тых, што абмеркавалі сёння падчас чарговага пасяджэння Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Узначаліў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, удзел прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч і гендырэктар РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Мікалай Арлёнак.

Па выніках справаздач намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрыя Зотава, начальніка-галоўнага ветэрынарнага ўрача Бабруйскай раённай ветстанцыі Аляксандры Грыбеневіч і начальніка філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства па Бабруйскаму раёну Наталлі Кароця было адзначана, што, нягледзячы на станоўчыя дасягненні ў галіне: вырасла вытворчасць малака ў параўнанні да папярэдняга года, павялічана пагалоўе кароў, — застаецца шэраг нявырашаных пытанняў, якія не дазваляюць атрымліваць ад жывёлагадоўлі патэнцыйна магчымыя прыбыткі. 

Сярод найбольш вострых — недастатковая работа па захаванасці маладняку і ўзнаўленні статка. У радзе гаспадарак адзначаны парушэнні тэхналагічных рэгламентаў, працоўнай дысцыпліны, кадравай цякучкі. У сувязі з апошнім Аляксандр Сухадольскі заклікаў кіраўнікоў сельгасарганізацый больш узважана падыйсці да стварэння якасных умоў працы на вытворчасці.

— Каб наш раён і далей квітнеў і развіваўся, трэба стварыць належныя ўмовы для прытоку працаўнікоў і асабліва моладзі ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія складаюць аснову эканомікі раёна, — адзначыў кіраўнік раёна.

Падчас пасяджэння былі заслуханы кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты гаспадарак, дзе сітуацыя ў тым ці іншым пытанні патрабуе неадкладнага рэагавання.

Пракурор раёна Генадзь Ярмак заакцэнтаваў увагу на недапушчэнні парушэнняў працоўнай дысцыпліны ў сельгасарганізацыях. “Таксама неабходны больш пільны кантроль і актыўнае рэагаванне на негатыўныя праявы”, — подкрэсліў Генадзь Сяргеевіч.

Прочитано 70 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.