Пасля адпрацоўкі практычных і тэарэтычных навыкаў штучнага асемянення кароў і цялушак ўвага прысутных была засяроджана на асаблівасцях выяўлення жывёлы ў ахвоце, праяўленні прыкмет палавой ахвоты ды іншых момантах тэмы. Абмеркавалі таксама вядзенне суправаджальнай дакументацыі, у прыватнасці, журнала ўліку асемяненняў і ацёлаў.
Практычным дадаткам для спецыялістаў стаў і прагляд фільма “Штучнае асемяненне буйной рагатай жывёлы”.
— Падобныя семінары-вучобы тэхнікаў-асемянатараў з удзелам прадстаўнікоў РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” праводзім у раёне штогод. Іх мэта — удасканаліць веды, абмяняцца вопытам, палепшыць работу па ўзнаўленні статка, павялічыць яе эфектыўнасць, — адзначыла начальнік Бабруйскага філіяла Наталля Кароця.





