Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Январь 2025 17:00

Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам “Неўскі-Агра”

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі сёння сустрэўся з калектывам ААТ “Неўскі-Агра” і жыхарамі аг. Кавалі, на тэрыторыі якога месціцца сельгасарганізацыя. Мэта сустрэчы — данесці да грамадзян рашэнне аб перадачы ААТ “Неўскі-Агра” ў давернае кіраванне СВК “Гігант”, патлумачыць прычыны апошняга і зняць хвалюючыя грамадзян пытанні.

Кіраўнік раёна нагадаў, што з пачатку студзеня 2025 года ААТ “Неўскі-Агра” выйшла з давернага кіравання ААТ “БНБК-Агра”, што прывяло да пагаршэння эканамічнага становішча сельгасарганізацыі, немагчымасці самастойнага гаспадарання.

Аб тым, што іх сельгаспрадпрыемства сапраўды перажывае не лепшыя часы, а спадзяванні на БНБК-Агра з-за шэрагу аб’ектыўных прычын не апраўдаліся, адзначылі таксама прысутныя на сустрэчы дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Міхаіл Стрыжэўскі і ветэран сельгаспрадпрыемства, Ганаровы грамадзянін раёна Цімафей Салановіч.  

Перадача ж ААТ “Неўскі-Агра” ў давернае кіраванне гаспадаркі-флагмана раёна, як заслужана называюць СВК “Гігант”, пасадзейнічае развіццю ААТ “Неўскі-Агра”, паляпшэнню дабрабыту працаўнікоў.

Трыбуна працы

Прочитано 89 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.