Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Январь 2025 07:51

Прагаласаваць — абавязак кожнага

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч сустрэўся 14 студзеня з работнікамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама і служб, якія падпарадкоўваюцца райсельгасхарчу. Тэмай размовы сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія ў краіне пройдуць 26 студзеня.

Парламентарый засяродзіў увагу на дасягненнях краіны за апошнія 30 год, на міралюбівай палітыцы дзяржавы. З’яўляючыся членам Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, падрабязна спыніўся на карысці Беларусі ад атамнай электрастанцыі.

Нагадаўшы аўдыторыі артыкул 38 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе сказана, што грамадзяне краіны маюць права свабодна абіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы на падставе ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры таемным галасаванні, заклікаў прысутных абавязкова прыняць удзел у выбарах — зрабіць унёсак у шчаслівую будучыню. Пры гэтым парламентарый прывёў дадзеныя сацыялагічнага апытання, якія сведчаць, што ўдзел у выбарах прымае абсалютная большасць беларусаў, у тым ліку 61,5% — заўжды ходзяць галасаваць, 15,7% — стараюцца хадзіць.

Закрануўшы тэму міралюбівай палітыкі дзяржавы, нагадаўшы той факт, што грамадзяне 38 краін свету маюць магчымасць наведвацца ў Беларусь па безвізе, Антон Міхайлавіч заўважыў, што прыйсці 26 студзеня на выбарчыя ўчасткі — значыць, зрабіць выбар на карысць міру.  

Прочитано 71 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.