На адну карову за апошні месяц 2024-га ў раёне надоена 405 кг, што на 13 кг болей, чым у снежні папярэдняга года. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадукцыйнасць статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” — 670 кг.
Рэалізацыя малака за 2024 год у цэлым па раёне ўзрасла на 3,8% — да 39276,8 т пры таварнасці малака 93,4%.