На сёння здадзены ў рамонт на спецыялізаваныя кропкі энерганасычаны трактар ААТ “Неўскі-Агра” і каса шырынёй захопу 9 метраў ААТ “Саўгас Кісялевічы”. У бягучым месяцы плануецца здача 2-х камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў ААТ “Міхалёўская Ніва” і “Саўгас Кісялевічы”. У цэлым жа атрады па рамонце сельгастэхнікі працуюць актыўна, зладжана. З пастаўленай задачай — адрамантаваць трактары ды і ўсю тэхніку (на 95%) да пачатку сакавіка, упэўнены, справімся, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарча.