Трактар «Беларус-1025» паступіў у распараджэнне вопытнага трактарыста-машыніста Уладзіміра Дзёгана. МТЗ-1221 запраўляе правераны гадамі працы Андрэй Лысенка. Тэхніка ў гаспадарцы задзейнічана на выкананні ўсіх відаў сельскагаспадарчых работ. Непасрэдна ў гэтыя дні — на вывазцы арганічных угнаенняў, на падвозцы корму для жывёлы.