Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Декабрь 2024 14:26

“Чароўная кніжка жаданняў”: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры

Мерапрыемства з Дзедам Марозам, Снягуркаю, іншымі казачнымі персанажамі у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прайшло сёння ў раённым цэнтры культуры. Павіншаваць маленькіх жыхароў раёна і іх суправаджатых прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, іншыя члены выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў.

— Хачу падзякаваць вам, дзеці, за добрыя справы і добрую вучобу, за ўдзел у прадметных алімпіядах і ўсемагчымых конкурсах. Жадаю, каб у вас усё атрымоўвалася, каб спраўдзіліся вашы запаветныя мары. Усім жадаю мірнага неба, здароўя, плённай вучобы і працы, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Пры гэтым старшыня райвыканкама заўважыў, што ў краіне, і Бабруйскім раёне ў тым ліку, дзецям надаецца асаблівая ўвага. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку юных грамадзян — і пераднавагодняя акцыя “Нашы дзеці”, да якой падключыліся ў раёне літаральна ўсе арганізацыі.

Віншаванні са святамі ад сябе асабіста і дэпутацкага корпуса раёна ўдзельнікам і гасцям навагодняй урачыстасці выказала таксама Ірына Старавойтава. Хлопчыкаў і дзяўчынак яна заклікала быць актыўнымі, крэатыўнымі, не баяцца раскрываць свой патэнцыял, ставіць высокія мэты і іх дасягаць.

…Усюды зіхацелі і пераліваліся рознакаляровыя агеньчыкі. У фае была наладжана інтэрактыўная гульня з бяспройгрышнай навагодняй латарэяй. У зале дзеці з захапленнем сачылі за прыгодамі казачных персанажаў — суперажывалі, калі тыя траплялі ў бяду, радаваліся, калі дабрыня перамагала.

Добрыя сілы па задумцы пастаноўкі, якую па майстэрску падрыхтавалі і выканалі артысты раённага Цэнтра культуры, вядома ж, перамаглі. Што яшчэ раз дало дзецям зразумець — дабрыня здольна тварыць цуд, а дасягненне мар у многім залежыць ад іх саміх жа.   

tribunapracy.by

Прочитано 76 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.