Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 26 Декабрь 2024 09:34

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

Сучасны высокавытворчы малочна-таварны комплекс на 600 галоў дойнага статка ўвялі ў эксплуатацыю 24 снежня на тэрыторыі Бабруйскага раёна, а дакладней — ААТ “Міхалёўская Ніва”. На ўрачыстасці з гэтай нагоды прысутнічалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі і старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Жывёлагадоўчы аб’ект стаў адным з 10-ці, што былі запланаваны да ўзвядзення ў Магілёўскай вобласці ў 2024 годзе згодна з Указам Прэзідэнта №442 “Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочна-таварных комплексаў”.   

Новы МТК месціцца паблізу аграгарадка Міхалёва. Яго праектная магутнасць, у адпаведнасці з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі, разлічана на болей за 5,5 тысяч тон малака ў год. Абыйшоўся комплекс сельгаспрадпрыемству і краіне ў болей за 15 млн. рублёў.

— Мы вельмі ўдзячныя Магілёўскаму аблвыканкаму і ўсім, хто датычны да з’яўлення ў раёне яшчэ аднаго новага малочна-таварнага комплексу (аналагічны нядаўна пачаў функцыянаваць у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”), хто рупіўся на яго ўзвядзенні. Разлічваем, што дзякуючы новым аб’ектам мы зможам на трэць павялічыць вытворчасць малака, прычым, атрымліваць прадукцыю выключна якасцю экстра, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Ён уручыў Ліст удзячнасці прадпрыемству — ДУКВП “Магілёўаблсельбуд” (узнагароду атрымаў гендырэктар Мікалай Волкаў), а таксама ўдзячнасці райвыканкама спецыялістам “Міхалёўскай Нівы”, якія былі задзейнічаны на абсталяванні жывёлагадоўчых памяшканняў: слесару-рамонтніку Вячаславу Путрыку і электрагазазваршчыку Мікалаю Сяргееву.    

— Увядзеннем у эксплуатацыю двух малочна-таварных аб’ектаў (яшчэ адзін 24 снежня адкрылі ў Кіраўскім раёне) мы завяршаем праграму будаўніцтва 10-ці МТК на Магілёўшчыне. Але на гэтым не спыняемся. Праграма будзе працягнута: на 2025-2026 годы запланавана яшчэ 10-ць такіх аб’ектаў, і будаўнічыя работы ўжо вядуцца. Так што ў бліжэйшую пяцігодку літаральна ўвесь дойны статак будзе пераведзены на сучасныя пляцоўкі, з камфортнымі ўмовамі як для жывёлы, так і працаўнікоў, — заўважыў Сяргей Савіцкі. Першы намеснік старшыні аблвыканкама падзякаваў усім, хто прыняў удзел ва ўзвядзенні, фінансаванні МТК і ўручыў лісты падзякі за работу дырэктару ААТ “Міхалёўская Ніва” Ігару Ганчарову, а таксама штукатуру ДУКДП “Міжраённы домабудаўнічы камбінат” Эве Няфёдавай — за высокі прафесіяналізм.

tribunapracy.by

Прочитано 69 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.