Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 20 Декабрь 2024 08:39

На базе філіяла «Варатынь» прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

Раённы семінар-нарада па жывёлагадоўлі з удзелам першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Каўраніна, гендырэктара РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Мікалая Арлёнка, спецыялістаў раённага філіяла Дзяржплемпрадпрыемства, прадстаўнікоў райсельгасхарчу, кіраўнікоў і галоўных зааветспецыялістаў сельгасарганізацый Бабруйшчыны прайшоў 19 снежня на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Тэмай абмеркавання стала арганізацыя ўзнаўлення статка і ідэнтыфікацыя буйной рагатай жывёлы ў раёне. Першае і другое, па словах Мікалая Арлёнка, цесна ўзаемазвязана. Неідэнтыфікаваная жывёла не дазваляе ажыццявіць у адносінах яе неабходныя мерапрыемствы па захаванасці і ўзнаўленні: своечасовае лячэнне, прафілактыку, асемяненне і г. д.  

Семінар прайшоў у дыялогавай форме. Падчас наведвання малочна-таварнага комплекса гаспадаркі памочнік дырэктара філіяла “Варатынь” па сельскай гаспадарцы Кацярына Чайкова пазнаёміла з вытворчымі паказчыкамі ў галіне (за 11 месяцаў вытворчасць малака склала 10 929 тон або 103,2%, удой на адну карову — 7056 кг, найболей у раёне) і мерамі, якія прадпрымаюцца па ўзнаўленні статка і нарошчванні жывёлагадоўчай прадукцыі. Кожны з кіраўнікоў сельгасарганізацый распавёў пра сітуацыю з ідэнтыфікацыяй жывёлы і тым, як гэтая работа арганізавана.

— Правядзенне семінараў з разглядам тых ці іншых праблемных пытанняў у жывёлагадоўлі — стала ў раёне традыцыйным. У работнікаў, якія адказваюць за арганізацыю і функцыянаванне галіны, асобных яе напрамкаў, ёсць магчымасць паглыбіць веды, пераняць і данесці ў свае калектывы найлепшы вопыт, — адзначыў начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.   

tribunapracy.by

Прочитано 57 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.