З асаблівай пільнасцю да пагрозы грыпу традыцыйна паставіліся самі медработнікі — прышчэплена больш за 80% ад агульнай іх колькасці ці 264 чалавекі. Дбаюць пра здароўе работнікі галіны адукацыі — прывіта каля 60%, і людзі (дарослыя і дзеці) з хранічнымі захворваннямі — каля 40%. Сярод раённых сельгасарганізацый найлепшая сітуацыя з прывітасцю работнікаў у ААТ «Неўскі-Агра» і філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс». Паклапаціліся пра недапушчэнне эканамічных страт з-за грыпу і на прыватным прадпрыемстве «СапёрМэбля» — на гэтую пару там прывіта 20 работнікаў.
Дзеля выканання плану вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу і ў мэтах ахапіць прышчэпкамі ўсіх жадаючых, у раёне працуе 11 выязных брыгад медыкаў. Праводзяцца падворныя абходы вяскоўцаў. Працягваецца работа на аграпрамысловых аб’ектах. Прымаюцца неабходныя меры карэкцыйнага характару па абароне насельніцтва ад цяжкіх форм і ўскладненняў грыпу.
Жыхарам раёна нагадваем, што зрабіць прывіўку супраць захворвання можна як у БГП № 2, так і ў медустановах на сяле. З адзінай агаворкай — грамадзяне, якія абслугоўваюцца на ФАПах, пра дакладны час атрымання прывіўкі будуць папярэджаны фельчарам.