Працягваюцца ворыўныя работы. 1200 гектараў зябліва, як і планавалі ў гаспадарцы, ужо падняты. Але ж, калі тэмпература на двары будзе садзейнічаць, дадзены від сельгасработ, каб вызваліць час увесну, будзе прадоўжаны. Пад зябліва ўносяцца калійныя ўгнаенні.
Працягваецца падрыхтоўка насення да веснавой пасяўной. 100 тон яравой пшаніцы ўжо цалкам гатовы, цяпер вядзецца ачыстка яравога ячменю і мнагалетнікаў. Калі структура пасяўных плошчаў не будзе мяняцца, то ўласнага насення, па словах галоўнага агранома Сяргея Мартынчыка, гаспадарка будзе мець пад поўную патрэбу.
І, вядома ж, — вядзецца рамонт сельгастэхнікі. Гэтая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці са складзеным графікам.