Члены камісіі абмеркавалі пытанне перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый — даклад па ім зрабіў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юрый Себруковіч. У прыватнасці ён нагадаў аб пастаўленай важнай задачы — перарэгістраваць да пачатку ліпеня 2025 года рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі раёна, і давёў да іх прадстаўнікоў неабходныя ўмовы для гэтага, патрабаванні да дакументацыі.
Таксама была засяроджана ўвага на пытаннях парадку запрашэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь. Старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Марына Кузьміч у дэталях распавяла, як неабходна дзейнічаць вяскоўцам, да якіх прыехалі — пагасцяваць ці дзеля ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці — замежныя грамадзяне.
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў не абмінулі тэму пажарнай бяспекі ў культавых установах раёна. Якіх правілаў неабходна прытрымлівацца падчас іх наведванняў, расказаў Кірыл Салановіч, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Па выніках пасяджэння камісіяй быў прыняты пратакол з указаннем дакладных мер рэагавання, а таксама тэрміну, да якога апошнія павінны быць выкананы.





