Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Декабрь 2024 09:00

«Чараўніцтва» сабрала людзей з інваліднасцю

Фестываль мастацкай самадзейнасці «Чараўніцтва», прысвечаны Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Бабруйскім раёне 3 снежня.

У актавай зале раённага Цэнтра культуры сабраліся для творчых спаборніцтваў каманды з наведвальнікаў чатырох тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Бабруйскага і Глускага раёнаў, Ленінскага і Першамайскага раёнаў г. Бабруйска), а таксама члены Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў.

Камандам давялося прайсці пяць этапаў — прадэманстраваць разнастайныя ўменні і навыкі, удзельнічаючы ў конкурсах “ Візітка”, “Відэаролік — віншуем з Новым годам”, “Каралеўская змяя”, “Кулінарны”, “Навагодняя фантазія”. І варта адзначыць, што межаў у дасягненні гэтых мэт літаральна не было. Людзі з інваліднасцю выконвалі песні, радавалі харэаграфічнымі нумарамі, дэманстравалі сцэнічнае майстэрства, дэкаратыўна-прыкладную творчасць, кулінарныя ўменні. Дзякуючы педагогам, рабілі гэта цікава і крэатыўна, выклікаючы ў гледачоў шквал апладысментаў і авацый.

Асноўная мараль мерапрыемства як найлепш прагучала ў нумары з філасофскім падтэкстам каманды тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна (зрэшты, каманда ўстановы па выніках творчых спаборніцтваў удастоена дыплома 1-й ступені) — кожнаму чалавеку на зямлі ўгатавана вялікая місія незалежна ад таго, інвалід ён ці не. Яднаюць жа людзей ва ўсе часы непераходныя духоўныя каштоўнасці: любоў, эмпатыя, спагада, цеплыня.

2-е месца па выніках творчага спаборніцтва заняла каманда ТЦСАН Ленінскага раёна Бабруйска, 3-е — ЦСАН Глускага раёна, дыплома 4-й ступені ўдастоена каманда Бабруйскага раённага ЦСАН, на 5-м — раённая арганізацыя ГА “БелТІ”.

— Такія фестывалі праводзім у раёне штогод. Даем інвалідам праявіць сябе, бо сярод наведвальнікаў цэнтраў шмат творчых натур. Імкнемся даць ім шанец рэалізаваць сябе, стварыць для іх свята, пабыць у цэнтры ўвагі. І лічу, што ў нас гэта атрымалася, — заўважыла, уручаючы ўзнагароды і сувеніры ўдзельнікам фэсту Таццяна Тарасевіч, дырэктар цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Бабруйскага раёна.

Завяршыўся фестываль цудоўнай канцэртнай праграмай, якую наладзілі для віноўнікаў свята артысты і творчыя калектывы Цэнтра культуры раёна. 

tribunapracy.by

Прочитано 77 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.