Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 22 Ноябрь 2024 08:29

Каменская спецыяльная школа-інтэрнат адзначыла паўвекавы юбілей. Расказваем, як гэта было

Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў дзяржаўнай установе 21 лістапада.

Павіншаваць школу і калектыў, падзякаваць людзям, якія ўсклалі на сябе абавязак дапамагаць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця набыць спецыяльную адукацыю, сацыялізавацца ў грамадства, прыехалі прадстаўнікі Бабруйскага райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Таццянай Варанко, прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў, Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, шматлікіх арганізацый Бабруйшчыны, дырэктары спецыяльных школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў Магілёўшчыны, члены грамадскага аб’яднання «Саюз дэсантнікаў Магілёўскай вобласці», а таксама ветэраны працы і колішнія вучні Каменскай спецыяльнай школы-інтэрната.

Уручыўшы падарункі, якія палепшаць матэрыяльна-тэхнічную базу школы, госці пажадалі калектыву плённай працы, а ўстанове — заставацца і надалей крыніцай радасці і шчаслівага дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак, школай клопату і дабрыні.

У сваю чаргу дырэктар дзяржаўнай установы Сяргей Быкаў падзякаваў гасцям, многія з якіх не першы год аказваюць школе спонсарскую дапамогу, за чулыя сэрцы і ўвагу да дзяцей з няпростым лёсам, уручыў педагогам, а таксама работнікам, якія суправаджаюць навучальны і выхаваўчы працэс, узнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу. Не засталіся ў баку і школьнікі — падаравалі прысутным цудоўную канцэртную праграму, прадэманстравалі выдатныя творчыя здольнасці, не пакінуўшы абыякавым ніводнага ў зале.

Прочитано 83 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.