Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 16 Ноябрь 2024 11:32

Працаўніцы АПК Бабруйскага раёна — на рэспубліканскім форуме

III Рэспубліканскі форум працаўніц вёскі праходзіў у сталіцы Беларусі 14-15 лістапада. Яго ўдзельніцы — прадстаўніцы аграпрамысловага комплексу з усёй краіны, чыё стаўленне да працоўных абавязкаў заслугоўвае пашаны, а дасягненні ў прафесіі прызнаны аднымі з найлепшых.

На форуме ў Мінску пабылі і тры работніцы сельгаспрадпрыемстваў нашга раёна. Высокага гонару ўдастоіліся работнікі СВК “Гігант” Людміла Зыкун і Марыя Хурсан, а таксама аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Неўскі-Агра” Таццяна Косцева.  

Пасля вяртання мы запыталіся ў Марыі Хурсан, як прайшло мерапрыемства ў сталіцы і якія пакінула ўражанні:

— Спадабалася выключна ўсё — ад цудоўнага прыёму нас, сяльчанак, да слоў падзякі за працу і віншаванняў з прафесійным святам высокімі адказнымі асобамі краіны. Шмат станоўчых уражанняў пакінула экскурсія па Мінску — такая прыгожая наша сталіца! Надоўга запомніцца наведванне храма Усіх Святых і іншых цікавых месцаў. І вельмі-вельмі спадабалася балетная пастаноўка “Золушка” — да гэтага ў Вялікім тэатры оперы і балета пабыць мне не давялося. Так што разам з сувенірамі прывезла з форуму выдатны настрой і жаданне працаваць яшчэ лепш. І гэта, лічу, галоўнае.  

Прочитано 84 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.