Дзякуючы экскурсаводу Надзеі Лукашэнка хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гістарычныя пабудовы Бабруйска на вуліцах Пушкіна, Інтэрнацыянальнай, Сацыялістычнай ды іншых, пра тое, як у мінулым называліся галоўныя вуліцы горада. Цікавым стаў расказ экскурсавода пра навучальныя ўстановы, куды ў будучым многія з дзяцей прыйдуць вучыцца. Пазнаёмілі юных грамадзян з помнікамі і знакавымі месцамі горада: помнікам воінам-інтэрнацыяналістам на вул. Інтэрнацыянальнай, помнікам бабруйчанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Алеяй Герояў, славутым помнікам-танкам Бахарава на вул. Сацыялістычнай, сімвалам і візіткай горада на гэтай жа вуліцы — Бабром Самуілавічам.
Таксама ўдзельнікі экскурсіі наведалі Бабруйскую крэпасць, даведаліся шмат цікавых звестак пра гэты ўнікальны помнік гісторыі, пабылі ля іншых знакавых месцаў.
— Экскурсія надзвычай цікавая, гісторыю Бабруйска нават мы, дарослыя, як аказалася, ведаем не дасканала. Прысутнічаем тут усёй нашай вялікай сям’ёй. Дзецям падабаецца, а што дакладна запомнілася і запала ў душу кожнаму з іх — абавязкова абмяркуем, прыехаўшы дадому, — заўважыла прыёмная маці Ірына Леанідаўна Бабкова.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.