У “Гіганце” госці ўсклалі кветкі да помніка мясцовым жыхарам, якія, абараняючы Радзіму, загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ад старшыні праўлення СВК Васіля Жука даведаліся пра накірункі дзейнасці сельгасакааператыва, пазнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання бульбы, з умовамі яе захоўвання, на камбікормавым заводзе гаспадаркі — з лінейкай прадукцыі, якая там выпускаецца. На тэрыторыі філіяла “Харчавік-Агра” дэлегацыя наведала нядаўна пабудаваны малочна-таварны комплекс.