E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
Работнікі аддзелаў Бабруйскага райвыканкама, працаўнікі раённых арганізацый сёння дружна выйшлі на поле ТАА “ВЕОМ” паблізу Кісялевічаў, каб дапамагчы таварыству з уборкай капусты.
— Праца на ўборцы капусты ў асноўным ручная. Каб гэты працэс ішоў зладжана, патрабуецца масавасць людзей. Апошніх не так шмат, таму на ўзроўні райвыканкама было вырашана арганізавацца і аказаць дапамогу гаспадарцы ў зборы ўраджаю, тым болей што цяпер найбольш аптымальны для гэтага час. Ды і дзень сёння сухі, сонечны — якраз у такі і трэба ўбіраць капусту, — кажа начальнік вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, які таксама прыняў удзел ва ўборцы.
Лагоднае восеньскае сонейка, праца ў гурце і на прыродзе, па словах памагатых, — залог выдатнага самаадчування.
Юлія Сідарэнка, старшы інспектар вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу:
— Праца для мяне незнаёмая, але ж нічога складанага ў ёй няма. Тым болей, што нам даходна патлумачылі, як правільна зрэзаць качан, каб не пашкодзіць, як яго ачысціць, якіх ён павінен быць памераў і абавязкова — якасны. Працуем дружна. Упэўнена, што наша дапамога ў выніку будзе прыкметнай.
Юлія Гук, сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва раёна:
— Працаваць на полі падабаецца — настрой цудоўны, дыхаем свежым паветрам. Радуе выдатнае сонечнае надвор’е. Радуе добры ўраджай — качаны адзін у адзін прыгожыя. Радуе, што на працягу года будзем з каштоўнай садавінай, якая на стале асабіста ў мяне вельмі частая.
Алена Лаўрыненка, галоўны спецыяліст вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу:
— Прыехалі дапамагчы практычна поўным складам упраўлення. Працаваць асабіста мне вельмі цікава. Бачыш вынікі вырошчвання расліны і тое, як даводзіцца яе ўбіраць. Бачыш, як ажыццяўляецца закладка стабфонду, якая агародніна туды трапляе, таму што ў далейшым мы ўсе з’яўляемся спажыўцамі капусты — баршчавы набор ніхто не адмяняў (усміхаецца).
***
Непасрэдна на полі засталі і дырэктара ТАА “ВЕОМ” Васіля Бурачэўскага, які разам з намеснікам паказваў і расказваў памагатым, як правільна абыходзіцца з качанамі, каб іх не пашкодзіць.
— Капусты ў нас сёлета 10 гектараў, — расказаў Васіль Мікалаевіч. На ўборцы традыцыйна працуюць гараджане, часцей пенсійнага ўзросту. Але гэтых сіл недастаткова, тым болей, што час цяпер адказны: разам з іншым вядзем закладку стабфонда на міжсезонны перыяд. Таму ўдзячныя за любую дапамогу.