Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 23 Октябрь 2024 16:55

Смачная, якасная, адборная. СВК “Гігант” рыхтуецца рэалізаваць сваю бульбу на сельгаскірмашах

Пачаўся сезон сельгаскірмашоў — выдатная магчымасць для гараджан набыць карысную і па недарагой цане садавіну і агародніну непасрэдна ад вытворцаў. Асаблівую цікаўнасць выклікае бульба, без якой беларусу не абыйсціся — нездарма ж клубні многія называюць “другім хлебам”. Да выбару бульбы пакупнікі падыходзяць узважана і грунтоўна — каб і з выгляду задавольвала, і смакавыя якасці былі высокія.

Усім гэтым патрабаванням як найлепш адпавядае прадукцыя СВК “Гігант” Бабруйскага раёна, якую гаспадарка рэалізуе ў тым ліку на сельскагаспадарчых кірмашах.

Вытворчасцю клубняў у СВК займаюцца не адно дзесяцігоддзе. З улікам таго, што расліна — адна са стратэгічных для сельгаскааператыва, падыход да яе вырошчвання і захоўвання выключна тэхналагічны. Харчовай бульбы ў гаспадарцы атрымалі звыш 7 тысяч тон і цяпер вядуць яе актыўную падрыхтоўку да продажу.

— Патрабаванні да харчовай бульбы ў нас, як заўжды, надзвычай высокія, — расказвае загадчык бульбасховішча Дзмітрый Шапялевіч. — У гэтыя дні вядзем затарку ў сеткі для рэалізацыі, таму клубні дадаткова адсартоўваем, сочым, каб яны адпавядалі калібру, каб былі не пашкоджаныя, без провалачніка. 

Што да гатункаў бульбы, то іх у “Гіганце” два: “Каралева Ганна” і “Брыз”. І той і другі, па словах субяседніка, адпавядае высокім смакавым якасцям і добра захоўваецца. Розніца — у форме клубняў. “Каралева Ганна” мае больш плоскую і выцягнутую, “Брыз” — авальную, выпуклую. “Людзі бяруць і тую і другую, на свой густ, а мы стараемся ўсіх задаволіць”, — кажа Дзмітрый Шапялевіч.     

Якасцю бульбы, якую рэалізуе, хваліцца і прадавец магазіна ў Вялікіх Бортніках, што належыць СВК “Гігант”, Марына Осіпава. “Пакупнікоў на сёлетні ўраджай клубняў удосталь, — кажа яна. — І гэта зразумела: бульба не толькі прыгожая з выгляду, але і смачная. Сама з задавальненнем гатую”.

Прочитано 60 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.