Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 11 Октябрь 2024 13:57

Праводзіны на заслужаны адпачынак і новыя прызначэнні

Начальнікам філіяла РУСПП па племянной справе “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” па Бабруйскім раёне прызначана Наталля Мікалаеўна Кароця, якая змяніла на гэтай пасадзе Раісу Мікалаеўну Кавалёву. 

Праводзячы Раісу Мікалаеўну за заслужаны адпачынак, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі ў прысутнасці калектыву ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый адзначыў яе вялікі ўнёсак у развіццё аграрнай галіны раёна. “Раіса Мікалаеўны працавала над узнаўленнем статка, а кожны, хто працуе ў галіне, ведае, — у жывёлагадоўлі без ўзнаўлення статка не будзе вытворчасці. Прычым, рабіла сваю работу добрасумленна і высокапрафесійна”, — заўважыў кіраўнік раёна. Ён шчыра падзякаваў Раісе Мікалаеўне за шматгадовую працу (аддала сельскай гаспадарцы 45 год, з іх 40 — Дзяржплемпрадпрыемству), ад імя Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ўручыў ёй Ганаровую грамату і кветкі, пажадаў здароўя, бадзёрасці, цікавага баўлення часу на заслужаным адпачынку.

Падзяку за працу, моцнага здароўя і паўнаты жыцця добрасумленнаму работніку з вялікім стажам пажадалі таксама в. а. начальніка аддзела па ўзнаўленні статка Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Ганна Савіна і першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама-начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

Што да Наталлі Кароця, то яна ў раённым АПК чалавек не новы. Скончыла ў 2006 годзе Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт, у 2008 — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчу.

Працоўную дзейнасць пачала ў пасадзе заатэхніка ПСК “Сухарэўскі” Магілёўскага раёна. На працягу 2011-2012 г. г. была заатэхнікам сялянскай (фермерскай) гаспадаркі “Савельев С.К.” Бабруйскага раёна. З 2012 года — галоўны спецыяліст-заатэхнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама. У 2018-м прызначана на пасаду старшага інспектара гэтага аддзела. З 2021 па 2022 год была галоўным заатэхнікам ААТ “Саўгас Кісялевічы”. З 2022 года па цяперашні час — галоўным заатэхнікам ТАА “БНБК-АГРА Бабруйск”.

Прадстаўляючы Наталлю Кароця, старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што яе праца будзе плённай, годнай папярэдніцы.








Раіса Кавалёва
Наталля Кароця

Трыбуна працы

Прочитано 106 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.