На зерне ўбрана 592 га або 48% ад патрэбы. Яго намалот склаў 5264 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 88 ц/га. Найбольш высокая ўраджайнасць зерня дасягнута ў «Неўскі-Агра» — 111 ц/га, на другім месцы СВК «Гігант» з паказчыкам 93 ц/га, на трэцім — ААТ «Міхалёўская Ніва» (85 ц/га).
Працягваецца падрыхтоўка глебы і сяўба азімых раслін. Засеяна больш за 6000 гектараў.
А вось бульбу ў раёне колькі дзён як выкапалі. Накапалі без малога 13 000 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 305 ц/га. У «СВК «Гігант», на долю якога ў раёне прыходзіцца пераважная частка бульбяных плошчаў (400 га), — 310 ц/га.
Актыўнымі тэмпамі вядзецца закладка кукурузнага сіласу для жывёлы. На ўчарашні дзень гэтага віду корму ў раёне было нарыхтавана амаль 71 000 тон ці 57% ад плану. У цэлым жа травянога корму на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 27 ц к. адз., і гэтая работа працягваецца.