Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 26 Сентябрь 2024 08:17

Юнакоў раёна паклікалі на прызыўную камісію

У ваенкамаце г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў прайшло чарговае пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, хлопцы сёння на камісію прыйшлі падрыхтаваныя як ніколі: фізічна загартаваныя, матываваныя да службы ў войску, з настроем вучыцца абараняць Радзіму.

“У размове з імі атрымаў вялікі зарад энергіі, — падзяліўся ўражаннем ваенны камісар Аляксей Беразоўскі. Такую станоўчую настроенасць моладзі ён звязвае з патрыятычным выхаванем у школах, у сям’і, а таксама з уласнымі якасцямі маладых людзей”.    

Ад ваенкама даведаліся, што пераважная частка сельскіх юнакоў выказала жаданне служыць у войсках сіл спецыяльных аперацый — 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску, што і было задаволена камісіяй. Яшчэ некаторыя прызыўнікі будуць несці службу ў роце ганаровай варты, у пагранвойсках. Усяго ў гэтую кампанію на тэрміновую службу з Бабруйшчыны будзе адпраўлена больш за 200 чалавек. Час, што застаўся да адпраўкі ў часці, хлопцы выкарыстаюць у тым ліку для завяршэння спраў, звязаных з цяперашнімі працоўнымі абавязкамі.






Прочитано 55 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.