Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 20 Сентябрь 2024 08:59

Работа ў выбарчай акрузе — адна з асноўных у дэпутата

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч працягвае работу ў выбарчай акрузе — сустракаецца з працоўнымі калектывамі раённых устаноў і арганізацый.

Прысутнічаючы сёння на Дні інфармавання насельніцтва ва УКП «Жылкамгас», зрабіў прэзентацыю на тэму «Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз’яднання заходняй Беларусі і БССР», пацікавіўся праблемнымі пытаннямі арганізацыі.

Падчас сустрэчы са старшакласнікамі і педагогамі Каменскай сярэдняй школы распавёў пра законатворчую дзейнасць парламентарыяў на дадзеным этапе і свой шлях у дэпутацтва. Зрабіў экскурс па школе, дзе апошнім часам здзейснена шмат станоўчых перамен у плане добраўпарадкавання будыніны і тэрыторыі, абнаўлення сродкаў навучання. Заклікаў школьнікаў быць патрыётамі малой і вялікай Радзімы, сур’ёзна ставіцца да навучання, каб абранай у будучым прафесіяй садзейнічаць дабрабыту краіны.

Калектыву раённага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе пабываў разам з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Варанко, — дэпутат перадаў у якасці экспанатаў копіі беларускіх газет з Прэзідэнцкай бібліятэкі, якія выходзілі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, калі яна ўваходзіла ў склад Польшчы. Пазнаёміўся з абноўленымі экспазіцыямі музея, пацікавіўся ўмовамі працы і быту, створанымі для маладога спецыяліста ўстановы.

tribunapracy.by

















Прочитано 145 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.