Наведвальнікі ўстановы, сярод якіх юныя жыхары раёна, з тэматычна-музейнага занятку даведаліся шмат цікавага. У прыватнасці — пра гістарычную аснову новага дзяржаўнага свята. З гэтай інфармацыяй пазнаёміў малодшы навуковы супрацоўнік установы Арцём Судзілоўскі. Тэму дапоўнілі, засяродзіўшы ўвагу на дасягненнях незалежнай Беларусі з часу ўз’яднання заходняй і ўсходняй частак, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін.
Піянеры дружыны імя Пінчука Ленінскай школы паўдзельнічалі ў чэленджах #малюемсцягкраіныразам# і #сцягмаёйкраіны# і прэзентавалі відэа-віншаванне з Днём народнага адзінства ад піянераў Бабруйскага раёна ўсім жыхарам нашай цудоўнай краіны. А таксама аддалі даніну памяці воінам, якія загінулі, вызваляючы родную зямлю ад ворага — усклалі кветкі да Кургана Славы ў в. Сычкава, далі піянерскі салют з вялікай падзякай воінам-вызваленцам за мірнае неба.








