Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 17 Сентябрь 2024 13:00

Кветкі — да памятнага знака. Сёння ў вёсцы Думаноўшчына прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня народнага адзінства

Ля памятнага знака ў вёсцы Думаноўшчына, устаноўленага колькі год таму на месцы, дзе ў верасні 1939 года пачаўся рух падраздзяленняў 8-й Мінскай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі ім. Ф.Э. Дзяржынскага для ўдзелу ў гістарычным вызваленчым паходзе Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, у выніку якога аб’ядналіся ўсходнія і заходнія вобласці Беларусі, сёння прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Падчас урачыстасці намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко і пракурор раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі ўлады, арганізацый і прадпрыемстваў Бабруйшчыны, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, а таксама школьнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака.

— Дзень народнага адзінства, які сёння адзначаем — адзін з найгалоўнейшых святаў беларусаў: жыхары краіны ўз’ядналіся, каб разам будаваць шчаслівае жыццё і адстойваць сваю незалежнасць, — адзначыла Таццяна Варанко. Яна павіншавала ўсіх са святам і падзякавала за праяўленую ўвагу да гістарычных падзей. 

Чым дакладна знамянальнае месца, на якім устаноўлены памятны знак, прысутным нагадаў Сяргей Сарокін, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.

Алена КАРПЕНКА. Фото Віктара ШЭЙКІНА.

Трыбуна працы

Прочитано 90 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.