Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў моладзь з надыходзячым святам і адзначыў яго значнасць для кожнага беларуса і краіны ў цэлым:
— Як і іншыя суайчыннікі, вы, упэўнены, падзяляеце меркаванне, што Рэспубліка Беларусь — астравок стабільнасці на Еўразійскім кантыненце. Але ў 2020 годзе гэтую стабільнасць хацелі парушыць, а нас, беларусаў, раз’яднаць, краіну разбурыць. Не ўдалося. Беларусь працягвае ісці выбудаваным курсам. Наш народ змог выстаяць, з’яднацца, стаў лепш разумець, што ёсць Радзіма. І сімвал такога яднання суайчыннікаў — новае дзяржаўнае свята.
Засяродзіўшы ўвагу на тым, што сваё першае працоўнае месца юнакі і дзяўчаты знайшлі на Бабруйшчыне, старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне, што сваёй плённай працай яны будуць ствараць дабрабыт гэтага куточка зямлі і Рэспублікі Беларусь.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Сарокін распавёў маладым спецыялістам, чаму Днём народнага адзінства стала менавіта 17 верасняга і што значыць гэтая дата ў гісторыі беларусаў.




