Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Сентябрь 2024 11:30

У раёне пачалася ўборка кукурузы і бульбы

Зерне збажыны ў засеках, але вынікі ўборачнай кампаніі падводзіць рана. Традыцыйным для верасня з’яўляецца збор ураджаю кукурузы, бульбы ды іншых культур, такіх як, грэчка, проса.

Кукурузы на сілас — а менавіта гэтым займаюцца ў сельгасарганізацыях на гэтую пару — патрабуецца ўбраць 6775 га, што дасць магчымасць нарыхтаваць 125 тыс. тон дадзенага віду корму. На гэтую пару ўбрана 390 га або 6% ад плану. Яшчэ 1420 га спатрэбіцца ўбраць кукурузы на зерне. У раёне тэхнікі і людзей, каб своечасова даць рады каралеве палёў і забяспечыць жывёлагадоўлю каштоўным кормам, па словах начальніка вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарча Віктара Садоўскага, дастаткова. У гэтую работу, адна за другой, уключаюцца ўсе сельгасарганізацыі.

У цэнтры ўвагі таксама ўборка бульбы. У раёне пад культуру адведзена 426 га, асноўны клінок традыцыйна — у СВК «Гігант». Капанне вядзецца актыўнымі тэмпамі — убрана 12% ад патрэбы пры сярэдняй ураджайнасці 301 ц/га.

Працягваецца восеньская пасяўная. Азімы рапс у раёне ўжо пасеяны. Яго плошча ў агульным склала 2300 га, і гэта на трэць болей, чым у папярэднім годзе. На гэты час у сельгасарганізацыях сеюць азімыя каласавыя, у прыватнасці — пшаніцу, ячмень. З плану ў 10 800 га, што адвялі ў раёне пад азімую збажыну, на ўчарашнюю раніцу было засеяна 323 га, і гэтая работа працягваецца.

У радзе сельгасарганізацый заняты таксама ўборкай грэчкі, проса.

Прочитано 58 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.