E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
Увага да перадавікоў-«тысячнікаў» на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін на Бабруйшчыне не змяншаецца, нягледзячы што іх колькасць дзень ад дня расце. Пашану да людзей, якія выконваюць даручаныя абавязкі добрасумленна, з разуменнем важкасці пастаўленых задач, у раёне лічаць за святы абавязак, бо за гэтым стаіць дабрабыт не проста асобна ўзятых працаўнікоў і калектываў, а харчовая і эканамічная бяспека ўсёй краіны.
Учора з прыемнай місіяй — уручыць лісты падзякі за высокія вытворчыя паказчыкі, падарункі ад раённай прафсаюзнай галіновай арганізацыі і выказаць шчырыя словы прызнанняў за плённую працу экіпажам двух зернеўборачных камбайнаў СВК «Гігант»: братам Мікалаю і Сяргею Зубам, а таксама Алегу Лузанаву і Юрыю Антоненку, на рахунку якіх з’явілася тысяча тон намалочанага зерня, у поле ля вёскі Пустошка прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгасхарча Аляксандр Каўранін, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК на чале з лідарам арганізацыі Максімам Ганжуравым і кіраўніцтва «Гіганта».
Усе яны падзякавалі хлебаробам за плённую працу, пажадалі моцнага здароўя, выдатнай работы тэхнікі і новых працоўных дасягненняў. Аляксандр Каўранін пры гэтым заўважыў, што ўборка збажыны ў раёне на фінішнай прамой.
— У асобных нашых сельгасарганізацыях уборка хлябоў практычна завершана. На сённяшні дзень ужо стаіць задача — пачаць сяўбу азімага рапсу. Той жа СВК «Гігант» у гэтым накірунку ўжо працуе, іншыя гаспадаркі завяршаюць падрыхтоўчыя работы: агрэгатаванне сеялак, завозку насення, і сёння-заўтра актыўна ўключацца ў сяўбу, каб да 20 жніўня яе завяршыць. Такім чынам, уборка збажыны паступова адыходзіць на другі план, — адзначыў першы намеснік старшыні. Гаворачы пра папярэднія вынікі кампаніі, ён заўважыў, што рапс ужо паказаў большы намалот, чым у мінулым годзе, і «спадзяемся, збажына таксама не падвядзе».
Што датычыцца «Гіганта», на рахунку якога не адзін пераможца-«тысячнік», то тут днямі завяршылі ўборку пшанічнай нівы і займаюцца ўборкай азімага трыцікале. На палях у гарачую ва ўсіх сэнсах пору — пяць уласных высокавытворчых камбайнаў і дзве адзінкі зернеўборачнай тэхнікі з іншых гаспадарак. Традыцыя атрымліваць стабільна высокія ўраджаі азімых каласавых калектывам не парушана і сёлета — пшаніца дала звыш 60 ц/га, ураджайнасць трыцікале на гэты час — 45 ц/га. Пры гэтым поўнай задаволенасці ад сёлетніх паказчыкаў у раслінаводстве старшыня праўлення СВК Васіль Жук не мае і ўжо бачыць патэнцыял для павелічэння ўраджайнасці ў наступным годзе. «Старт у вырошчванні шэрагу раслін менавіта беларускай селекцыі быў нядрэнным. І мы, здавалася, улічылі ўсё, у тым ліку павысілі матывацыю людзей да атрымання максімальна высокіх ураджаеў. Але не ўлічылі адзін надзвычай значны фактар — біялагічную ахову раслін ва ўмовах сёлетняга надвор’я. У наступным годзе да гэтага падыдзем больш пільна, над памылкамі мы заўсёды сур’ёзна працуем — і дадатковых 15-18 цэнтнераў з гектара, што страцілі з-за хвароб у гэтым годзе, упэўнены, абавязкова атрымаем», — падкрэсліў кіраўнік «Гіганта».